ГУР ліквідавала расійскага пілота, які бамбіў мірных жыхароў ва Украіне
Дзмітрый Галянкоў
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны заявіла пра забойства расійскага пілота Дзмітрыя Галянкова, які бамбіў мірных жыхароў ва Украіне. Яго цела знайшлі раніцай 20 кастрычніка пад Бранскам з "множнымі траўмамі галавы, прычыненымі, імаверна, малатком". У пацверджанне публікуюцца здымкі і відэа.
Галянкоў служыў у 52-м цяжкім бамбавальным авіяпалку, займаў пасаду начальніка штабу авіяцыйнай эскадрыллі. ГУР называе яго ваенным злачынцам, датычным да ракетных удараў па ўкраінскіх грамадзянскіх аб'ектах, у прыватнасці, па гандлёвым цэнтры "Амстор" у Кременчузе Палтаўскай вобласці 27 чэрвеня 2022-га. Тады загінулі 22 чалавекі, дзясяткі былі параненыя. Дзмітрыя Галянкова лічаць адказным і за ракетны ўдар па жылым доме ў Дняпры 14 студзеня 2023 года. Тады загінулі 46 мірных жыхароў, а сярод іх — 6 дзяцей.
Расійскі бок паведамленне ГУР пакуль не каментаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.