ГУР Украіны кажа пра знішчаны штурмавы верталёт Мі-24 на аэрадроме пад Масквой
Верталёт Мі-24, ілюстрацыйнае фота
У ноч на 10 лістапада быў знішчаны расійскі штурмавы верталёт Мі-24. Гэта адбылося на падмаскоўным аэрадроме "Клін-5". Адказнасць на сябе ўзяло Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны.
Там распавялі, што гэты верталёт належаў да 92-й эскадрыллі 344 цэнтра баявога прымянення і перападрыхтоўкі лётнага складу армейскай авіяцыі Узброеных Сіл РФ.
У паведамленні ўкраінскай разведкі падкрэсліваецца: "ГУР Мінабароны нагадвае, што за кожнае вайсковае злачынства, учыненае супраць Украіны, акупанта чакае справядлівае пакаранне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.