Хлопчык, які зваліўся з сёмага паверху, памёр, не прыходзячы ў прытомнасць

Хлопчык, які зваліўся з сёмага паверху, памёр, не прыходзячы ў прытомнасць

Маленькі хлопчык, які зваліўся з акна сёмага паверха ў Віцебску, памёр у лякарні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Па словах міліцыянта, смерць наступіла 13 жніўня. У прытомнасць хлопчык так і не прыйшоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічны выпадак здарыўся ўвечары 1 жніўня ў шматкватэрным доме на праспекце Будаўнікоў. Бацькі пакінулі каля акна дзіцячы ложак свайго сына, якому было два з паловай года. Дома з дзіцем была толькі бабуля. Пакуль яна займалася справамі ў ваннай, хлопчык цішком вярнуўся ў пакой. Калі жанчына заўважыла знікненне ўнука, ён ужо зваліўся з сёмага паверху.

Са шматлікімі траўмамі яго даставілі ў абласную клінічную лякарню. Аднак лекары не змаглі выратаваць дзіця.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі