Інаўгурацыя Лукашэнкі плануецца на 6 лістапада

Інаўгурацыя Лукашэнкі плануецца на 6 лістапада

Як стала вядома Еўрарадыё, інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі мусіць адбыцца 6 лістапада. Белтэлерадыёкампанія ўжо запланавала на гэтую дату трансляцыю, а таксама некалькі рэпетыцыйных дзён.

Інфармацыю ў размове з Еўрарадыё пацвердзіў і сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік:

“Афіцыйна дата яшчэ не аб’яўленая, але папярэдне абмяркоўвалася дата 6 лістапада. Магчымыя яшчэ змены, але пра другую дату гаворкі не вялося”.

Па словах Лазавіка, інаўгурацыя пройдзе ў “звычайным” фармаце. На цырымонію будуць запрошаны кіраўнікі дзяржаўных і мясцовых органаў улады, міністры, члены ЦВК, амбасадары і іншыя госці. Сцэнарый цырымоніі распрацоўвае Адміністрацыя прэзідэнта. Яна ж мусіць афіцыйна аб’явіць аб даце інаўгурацыі.

 

Нагадаем, паводле афіцыйных дадзеных Аляксандр Лукашэнка перамог на прэзідэнцкіх выбарах 11 кастрычніка, набраўшы 83,47% галасоў выбаршчыкаў.

Фота: newsby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі