Instagram Маргарыты Ляўчук прызналі "экстрэмісцкім" ужо другі раз

Маргарыта Ляўчук

Маргарыта Ляўчук / instagram.com/margarita.levchuk.official

Старонку опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук у Instagram ужо другі раз прызналі "экстрэмісцкай". У кастрычніку такое рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна, а надоечы — Мазырскага. Прычым у пастанове Мазырскага суда асабліва падкрэсліваецца, што "месцазнаходжанне акаўнта — Рэспубліка Літва". На гэта звярнулі ўвагу праваабаронцы.

Паводле іх звестак, сілавікі дадалі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" таксама:

  • Telegram-канал "Мужицкая правда";
  • Instagram-старонка politzek.ме; старонкі ў "Аднакласніках” і Facebook “Это Минск, детка”, а таксама Telegram-бот гэтага рэсурса;
  • Электронную пошту thisminsk@protonmail.сом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі