Інтэрпал заблакаваў доступ да звестак беларуса, якога хочуць экстрадаваць у РБ

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / andrewgnyot / Instagram

Інтэрпал часова заблакаваў у сваёй базе доступ да звестак рэжысёра Андрэя Гнёта, паведамляе DW.

Як распавядала Еўрарадыё, журналіста, які быў сузаснавальнікам "Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY", затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі. Рэжым Лукашэнкі абвясціў палітычнага актывіста ў міжнародны вышук. Яго абарона заяўляе пра палітычныя матывы пераследу. Цяпер суд у Бялградзе вырашае пытанне пра яго экстрадыцыю.

Блакаванне звестак пра Гнёта ў базе Інтэпала працягнецца да канца праверкі. Падчас яе вызначаць, наколькі звесткі беларускіх сілавікоў адпавядаюць правілам і палажэнням Інтэрпала. Пра гэта журналістам паведаміў Вадзім Драздоў, прадстаўнік Андрэя Гнёта ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека і Інтэрполе.

На час праверкі доступ да даных Гнёта не будзе мець ніводная з краін-чальцоў Інтэрпала, у тым ліку Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі