Івулін і Астапеня прэзентавалі новы YouTube-праект — "Гэта топ!"
Рыгор Астапеня і Аляксандр Івулін
Палітолаг Рыгор Астапеня і блогер, заснавальнік канала "Честнок-Live" і былы палітвязень Аляксандр Івулін прэзентавалі новы YouTube-праект — "Гэта топ!". У першым выпуску — пра падарожжа ў Швейцарыю і "беларускія сляды", якія яны там знайшлі. Між іншым, аўтары пакажуць вітражы Шагала ў Цюрыху.
Астапеня і Івулін збіраюцца "расказаць беларусам, чаму наша спадчына — топ" і "паказаць на прыкладах, як наш лёс звязаны з лёсам усёй Еўропы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.