Ізраільцянка затрыманая ў аэрапорце Мінска за пакецік з марыхуанай
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / БЕЛТА
Грамадзянка Ізраіля была арыштаваная ў Нацыянальным аэрапорце Мінска пасля таго, як падчас дагляду ў яе рэчах быў знойдзены пакецік з шасцю грамамі марыхуаны, паведамляе партал ynet.
Затрыманая працуе адвакатам. Жанчына прыляцела ў сталіцу Беларусі для таго, каб прадстаўляць інтарэсы ізраільскага бізнесоўца, у якога ўзнікла дзелавая спрэчка.
Ізраільцянка сцвярджае, што гаворка ідзе пра медыцынскую марыхуану для асабістага карыстання. Тым не менш беларускае заканадаўства не робіць выключэнняў для марыхуаны такога роду — затрыманай пагражае абвінавачванне ў кантрабандзе наркотыкаў і турэмны тэрмін да 5 гадоў.
У МЗС Ізраіля паведамілі, што вядуць праверку абставінаў інцыдэнту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.