"J: Морс" прадставілі першы сінгл з новага альбома і відэа на яго(глядзець)

Гурт "J: Морс" прадставіў першы сінгл з будучага альбома і кліп на яго. Сам альбом, у які ўвойдзе новая песня "Асфальт", павінен убачыць свет на пачатку 2015 года. На сённяшні дзень запісана ўжо больш за палову дыска. Некаторыя кампазіцыі з яго прагучаць 22 лістапада ў мінскім Prime Hall у межах юбілейнага канцэрта гурта "15 гадоў у аблоках". Па словах лідэра гурта Уладзіміра Пугача, "Асфальт" — гэта толькі адна з граняў будучага альбома, і яго матэрыял будзе даволі разнастайным.

Кліп на песню "Асфальт" быў зняты на пачатку кастрычніка ў маляўнічым месцы пад Валожынам на старой брукаванай дарозе, якая паступова знікае. Па словах рэжысёра Арцёма Лобача, усе планы былі зафіксаваныя без выкарыстання камп'ютарнай графікі. Ролік распавядае пра пачуцці, якія ўзнікаюць паміж людзьмі: крыўду, рэўнасць і пяшчоту, расстанне, дараванне і, вядома ж, само каханне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі