Кааліцыя Латушкі і "За Свабоду" прапануе падпісаць "Пакт аб сумленных выбарах"

Выбары прызначаны на канец траўня (ілюстрацыйнае фота)

Выбары прызначаны на канец траўня (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Кааліцыя "Каманда Латушкі і рух "За Свабоду", у якую ўвайшлі 46 прадстаўнікоў беларускага грамадства, прапануе падпісаць пагадненне аб сумленнай канкурэнцыі паміж удзельнікамі выбараў у Каардынацыйную раду дэмакратычных сіл Беларусі, прызначаных на травень 2024-га.

Сярод прапанаваных асноўных прынцыпаў — паважлівыя адносіны да канкурэнтаў, адмова ад негатыўнай агітацыі, аб'ектыўнасць і сумленнасць у камунікацыях, прытрымліванне выбарчых стандартаў, поствыбарчае супрацоўніцтва. "Мы ўсведамляем, што, нягледзячы на адрозненні ў праграмах і падыходах, мы не з'яўляемся ворагамі, а прадстаўляем разнастайныя погляды на шлях развіцця Беларусі, — гаворыцца ў заяве кааліцыі. — Мы абавязуемся ставіцца адзін да аднаго з павагай і ў духу таварыскай канкурэнцыі".

Усім палітычным суб'ектам, якія прымаюць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду, прапануецца далучыцца да пагаднення.

Кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і кіраўнік руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч аб'явілі пра стварэнне кааліцыі тыдзень таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі