Каардынацыйная рада спрабавала датэлефанавацца да Адміністрацыі прэзідэнта
Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады пры Святлане Ціханоўскай прайшло ў Мінску 19 жніўня. Яе ўдзельнікі абралі прэзідыўм, а таксама прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і прызнаць выбары несапраўднымі.
На прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Павел Латушка заявіў, што чальцы рады тэлефанавалі ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб распавесці пра свае мэты і задачы, але адказу не пачулі.
Рада лічыць неабходным неадкладна пачаць перамовы і выпрацаваць механізмы для аднаўлення законнасці і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым чальцы рады падкрэслілі, што не маюць ніякай праграмы, пра якую пішуць афіцыйныя СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.