Каб выпускаць свае аўтобусы, МАЗ будзе будаваць новы завод

Аўтобусы МАЗа / maz.by
Аўтобусы МАЗа / maz.by

МАЗ аб'явіў пра планы будаўніцтва новага завода. Для гэтага зносяцца старыя цэхі прадпрымства, дзе раней была вытворчасць прычэпаў, і расчышчаецца пляцоўка. Як піша sb.by, на заводзе будуць збіраць аўтобусы. Іх вытворчасць на сённяшні дзень складае 1500 адзінак (працуюць у дзве змены і нават у выхадныя). Калі яе павялічвалі, задзейнічалі шэраг вытворчых пляцовак унутры МАЗа. Цяпер жа стаіць задача пабудовы "завода поўнага цыклу — пачынаючы ад нарыхтоўкі металу і заканчваючы выпрабаваннямі тэхнікі".

Плошча новай вытворчасці — 65 тысяч квадратных метраў, непасрэдка зборка аўтобусаў будзе адбывацца на 44 тысячах кв. м. Дзе ва ўмовах заходніх санкцый і няпростага эканамічнага становішча МАЗ возьме грошы на гэты праект, кіраўніцтва пакуль не кажа. Адзначаюць толькі, што "завяршаецца ўзгадненне ўсіх пытанняў па фінансаванні". Праектныя працы ўжо пачаліся.

Аўтобусы МАЗа пастаўляюцца ў Расію. Сёлета яны неаднаразова гарэлі ў Санкт-Пецярбургу. Гараць яны і ў Беларусі. Мяркуецца, што заходнія камплектуючыя ў беларускіх аўтобусах "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. Але яны апынуліся зусім не аналагічныя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі