Кабінет у рэзідэнцыі "не для Лукашэнкі" падобны на яго іншыя працоўныя кабінеты
Два кабінеты: у новай рэзідэнцыі "не для Лукашэнкі" і яго звычайнае працоўнае месца
Лукашэнка назваў укідам інфармацыю пра тое, што для яго пабудавалі новую рэзідэнцыю ў цэнтры Мінска. Ён растлумачыў чыноўнікам, што "ідзе накат", каб "абмакнуць". І заадно распавёў, што ў яго ўжо ёсць дастаткова рэзідэнцый:
"Мне хапае месцаў, дзе працаваць, — сказаў Лукашэнка. — Тут я працую [у Палацы незалежнасці. — Еўрарадыё] і за горадам. Адзін да аднаго кабінеты. Больш нічога не трэба".
Лукашэнка ж сцвярджае, што "на другіх паверхах" будынка, пра які ідзе гаворка, ён "даручыў усе фонды, якія мы закрылі (сабачак лячылі, катоў і гэтак далей, дабрачынныя), сабраць пад адзін дах". Што азначае гэтая фраза — незразумела. Факт, аднак, у тым, рэжым сапраўды ліквідаваў некалькі соцень беларускіх грамадскіх арганізацый, сярод якіх былі і зоаабарончыя.
Ёсць у тлумачэннях і іншыя нестыкоўкі. Напрыклад, Лукашэнка кажа, што будынак (гаворка ідзе пра былую "лечкамісію") быў "аддадзены" старшыні Мінгарвыканкама Кухараву. Аднак рамонтам у ім чамусьці займалася Упраўленне справамі прэзідэнта.
Абмяркоўваем новую рэзідэнцыю Лукашэнкі з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.