Кабякоў: Беларусь прапаноўвае Пакістану трактары МТЗ і камбайны “Гомсяльмаш”

Кабякоў: Беларусь прапаноўвае Пакістану трактары МТЗ і камбайны “Гомсяльмаш”

Беларусь лічыць Пакістан надзейным партнёрам у азіяцкім рэгіёне. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў 10 лістапада ў Ісламабадзе на ІІІ Беларуска-пакістанскім дзелавым і інвестыцыйным форуме, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду.

Паводле Кабякова, ёсць рэальныя перадумовы для паўнавартаснага і перспектыўнага развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі. “Мы маем усё неабходнае для значнага нарошчвання тавараабароту, а сярэднетэрміновай мэтай з’яўляецца дасягненне лічбы ў 1 мільярд долараў ЗША і стварэнне сумесных вытворчасцяў”, — сказаў кіраўнік ураду.

Кабякоў заявіў, што беларускі бок гатовы паставіць у Пакістан трактары МТЗ, камбайны “Гомсяльмаша”, грузавікі МАЗ, дарожна-будаўнічую тэхніку “Амкадор”, шыны “Белшыны” і прадукцыю “Беллегпрама”.
 
Беларусь традыцыйна закупляе ў Пакістана тэкстыль, рыс, гародніну і садавіну. Таксама наша краіна зацікаўленая ў сыравіне і камплектуючых для прадукцыі лёгкай прамысловасці.

Андрэй Кабякоў правёў таксама сустрэчу са сваім пакістанскім калегам Навазам Шарыфам, падчас якой была падпісаная “дарожная карта” супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана да 2020 года, інфармуе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі