"Калі пачняце паліць ведзьмаў?". 5 лепшых плакатаў жаночага пратэсту ў Польшчы

"Калі пачняце паліць ведзьмаў?". 5 лепшых плакатаў жаночага пратэсту ў Польшчы

У розных гарадах Польшчы 3 кастрычніка праходзіць жаночы страйк — "Чорны панядзелак". У гэты дзень жанчыны па ўсёй Польшчы не пайшлі на працу, а выйшлі на акцыі пратэсту.

Яны выступаюць супраць новага закона, які можа ўвесці поўную забарону на аборты і крымінальную адказнасць для маці і доктара, які зробіць аборт. У першым чытанні закон ухваліў польскі сейм.

У дэманстрацыях у розных гарадах удзельнічаюць і жанчыны, і мужчыны. Яны трымаюць розныя плакаты. Мы абралі пяць самых цікавых.

"Сур'ёзна б…?" — побач з офісам польскай правячай партыі "Права і справядлівасць".
"Калі пачняце паліць ведзьмаў?"
"Праклятыя вагіны"
"Не веру, што дагэтуль даводзіцца пратэставаць супраць гэтага гаўна".
"Урад такі гнуткі, што ўваходзіць нам у …"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі