Каля 50 беларусаў вырашылі бараніць Украіну ад тэрарыстаў (відэа)

Атрад пад назвай “Пагоня” быў сфармаваны ў Валынскай вобласці Украіны для падрыхтоўкі грамадзян Беларусі, якія хочуць далучыцца да ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў “Айдар”, “Азоў” і “Данбас”.

“Мы разуеем, што 5-10 добраахвотнікаў з Беларусі праблему з усходам Украіны не вырашаць. Я асабіста ўкладаў у свой крок сімвалічнае значэнне. Прыязджаючы да вас на вайну, мы паказваем, што беларусы — братні народ, і разам мы зможам перамагчы Расію і дамагчыся перамог на іншых франтах”.

Хлопцы хаваюць свае твары, бо МУС Беларусі паведаміла, што беларусы, якія паедуць ваяваць, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за наёмніцтва.

Ва Украіне праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя, і добраахвотнікі не атрымліваюць заробак. Таму маладыя людзі не лічаць сябе наймітамі. Але афіцыйна щдзельнічаць у аперацыі супраць тэрарыстаў на Данбасе беларусы не могуць згодна з украінскім заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі