Каля мяжы з Літвой затрымалі 24 нелегалаў, якіх суправаджаў расіянін

Каля мяжы з Літвой затрымалі 24 нелегалаў, якіх суправаджаў расіянін

Каля мяжы з Літвой беларускія памежнікі затрымалі 24 нелегалаў, якіх суправаджаў расіянін. Здарэнне адбылося яшчэ ў ноч з 2 на 3 сакавіка. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, грамадзяне Ірака (17 мужчын і 7 жанчын ва ўзросце ад 20 да 57 гадоў) прыехалі ў Браслаўскі раён на двух мікрааўтобусах. Кіроўцамі былі беларусы. Іх называюць "памагатымі парушальнікаў".

Мяркуецца, што затрыманы грамадзянін Расіі — арганізатар канала нелегальнай міграцыі. Праводзіцца разбіральніцтва. Нелегалам пагражае вялікі штраф і дэпартацыя.

Каля мяжы з Літвой затрымалі 24 нелегалаў, якіх суправаджаў расіянін
Затрыманыя нелегалы / gpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі