Затрыманні каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску
Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Увечары 22 студзеня каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску (каля ўкраінскай амбасады) адбыліся затрыманні. Людзі збіраліся ў гадавіну расстрэлаў на Майдане ўшанаваць памяць загінулага там Героя Нябеснай сотні беларуса Міхаіла Жызнеўскага і іншых ўкраінскіх герояў.
Паведамляецца, што сярод затрыманых — Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская, Алесь Макаеў, Яўген Батура, Максім Вінярскі ды іншыя (ад 10 да 15 чалавек). Затрыманых завезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска.
Ілюстрацыйнае фота — nn.by