Каля пракуратуры ў Салігорску падпалілі чатыры аўтамабілі
Каля пракуратуры Салігорскага раёна згарэлі чатыры аўтамабілі. Як паведамляе autorun.by, таксама ўзгаранне адбылося ў будынку аддзела дзяржкамітэта судовых экспертыз. Узгаранні былі ліквідаваны, на месцы працуюць сілавікі і эксперты.
Прэс-служба ратавальнікаў пацвярджае факт двух узгаранняў у Салігорску.
СК паведамляе пра падпал чатырох аўтамабіляў на тэрыторыі пракуратуры, які адбыўся ўвечары 21 кастрычніка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Пра ўзгаранне ў іншым будынку не згадваецца.
autorun.by
autorun.by
autorun.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.