Каля Рагачова гадзюка ўкусіла дзяўчынку, якая прыехала ў госці да бабулі

Каля Рагачова гадзюка ўкусіла дзяўчынку, якая прыехала ў госці да бабулі

Каля Рагачова гадзюка ўкусіла 7-гадовую дзяўчынку, якая прыехала ў госці да бабулі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар Гомельскай абласной клінічнай бальніцы Уладзімір Бугакоў. Паводле яго слоў, здарэнне адбылося ў суботу на лецішчы ў некалькіх кіламетрах ад раённага цэнтра. Спачатку дзяўчынку завезлі ў Рагачоўскую цэнтральную раённую бальніцу, але ў той жа дзень перавялі ў Гомель у абласную клінічную бальніцу. Там яна знаходзіцца да гэтага часу. Адзначаецца, што стан дзіцяці стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, у мінулы аўторак у Каменнай горцы ў Мінску гадзюка ўкусіла 10-гадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося ў двары дома па вуліцы Кунцаўшчына. Пацярпелага шпіталізавалі. Гадзюку злавілі ратавальнікі.

Мяркуецца, што высокая актыўнасць гадзюк звязана з умовамі надвор’я. Рэкамендацыі лекараў гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі