Каля Ваўкавыска “Аўдзі” сарвала дах (фота)
Каля Ваўкавыска “Аўдзі” сарвала дах. Здарэнне адбылося ў чацвер. Легкавік трапіў пад аўтацягнік “МАЗ”, які вёз у Мастоўскі раён свіней і, выязджаючы на галоўную дарогу, не прапусціў аўтамабіль. Кіроўца цудам не пацярпеў — ён упаў на пасажырскае сядзенне. “Аўдзі” праехаў пад паўпрычэпам, “згубіў” па дарозе дах і спыніўся ў кювеце.
Кіроўца грузавіка не заўважыў здарэння. Ён пачуў толькі хлапок, падумаў, што лопнула кола, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Фота: vk.com/grodnogai