Камандзір "Беркута": Я не клікаў людзей на штурм, мяне там не было (відэа)

Ён з'яўляецца намеснікам камандзіра палка міліцыі асаблівага прызначэння "Беркут". Напярэдадні ва ўкраінскіх СМІ з'явілася відэа, на якім чалавек, падобны на Кусюка, заклікае людзей ісці на штурм Адміністрацыі прэзідэнта. Пры гэтым ён аддаваў каманды чалавеку, які кіраваў бульдозерам, што спрабаваў прарваць шэрагі байцоў "Беркута".

Бульдозер на прарыў ачаплення вёў адзін з камандзіраў "Беркута"? (відэа)



Аднак у чацвер Міністэрства ўнутраных спраў Украіны заявіла, што афіцэр не ўдзельнічаў у штурме, а інфармацыя, якая з'явілася ў інтэрнэце, "не адпавядае сапраўднасці і з'яўляецца... правакацыяй".



Журналісты тэлеканала ТСН папрасілі МУС пракаментаваць падобнасць чалавека з відэа на палкоўніка Сяргей Кусюка. Аднак там паабяцалі гэта зрабіць толькі пасля завяршэння расследавання. Сам Кусюк кажа, што "гэта быў не ён", бо ў той час знаходзіўся ў будынку Кабінета міністраў (гл. відэа).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі