Камітэт сената ЗША зацвердзіў кандыдатуру амбасадара ў Беларусі

Камітэт сената ЗША зацвердзіў кандыдатуру амбасадара ў Беларусі

22 верасня камітэт па міжнародных справах сената ЗША зацвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў Беларусі. На сённяшні момант яна працуе намеснікам памочніка дзяржсакратара па пытаннях Заходняй Еўропы і ЕС. Цяпер яе кандыдатуру мусіць ухваліць поўны склад сената. Мяркуецца, што нечаканасцяў не будзе.

Пра тое, што амбасадарам ЗША ў Беларусі можа стаць "ветэран дыпламатыі" Джулі Фішэр, стала вядома ў пачатку лютага 2020-га. Амерыканскага амбасадара ў нашай краіне няма з 2008 года. Толькі ў апошнія гады Мінск і Вашынгтон заявілі пра пацяпленне дыпламатычных адносін. Яшчэ ў ліпені Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што Беларусі будуць патрэбны падтрымка і дапамога ЗША. Аднак пасля прэзідэнцкіх выбараў усё змянілася. ЗША, як і ЕС, не лічаць Лукашэнку легітымным кіраўніком нашай краіны.

Беларускі пасол у ЗША быў прызначаны ў ліпені, ім стаў былы намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі