Кампанія Heineken прадала бізнес у Расіі за 1 еўра
Heineken прадала бізнес у Расіі за 1 еўра / pexels.com
Кампанія Heineken прадала свае актывы ў Расіі за 1 еўра, перадае Бі-Бі-Сі. Пакупніком стала група "Арнест", якая выпускае парфумерна-касметычную і гаспадарча-бытавую прадукцыю ў аэразольнай упакоўцы, у тым ліку дэзінфектары, антыперсперанты, асвяжальнікі паветра, дыхлафос ды інш.
Пакупніку давядзецца выплаціць унутрыгрупавую запазычанасць расійскага бізнесу перад Heineken — гэта каля 100 мільёнаш еўра. Пры гэтым новаму ўладальніку дастануцца ўсе астатнія актывы Heineken у Расіі, у тым ліку сем піваварных заводаў.
Heineken абвясціла аб прыпыненні аперацый у Расіі ў сакавіку 2022-га — пасля пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне. Потым нідэрладнская кампанія вырашыла цалкам пакінуць Расію. Пошук новага ўладальніка зацягнуўся да канца лета 2023 года.
У Расіівытворчасць піва пад брэндам Heineken была спыненая яшчэ ўвесну 2022 года. Цяпер на працягу паўгода будзе спыненая і вытворчасць піва пад брэндам Amstel. Застануцца толькі расійскія маркі.
У Беларусі фінская кампанія OLVI гэтаксама спрабавала прадаць актывы "Лідскага піва", але ўлады забаранілі гэта рабіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.