Кампанія Meta запусціла сацсетку Threads — аналаг Твітара
Запрацавала новая сацсетка Threads
Кампанія Марка Цукерберга Meta 6 ліпеня запусціла сацсетку Threads — аналаг Твітара. Праграма ўжо даступная ў Google Play і App Store.
Рэгістрацыя профілю ў новай сацсетцы адбываецца праз профіль у Інстаграме.
У новай сацсетцы можна рабіць публікацыі да 500 сімвалаў, а таксама ставіць спасылкі, фатаздымкі і відэа працягласцю да 5 хвілінаў.
Threads прэтэндуе на тое, каб стаць галоўным канкурэнтам Твітара, які належыць Ілану Маску. Уласна кажучы, гэтая сацсетка і стала прычынай таго, што Маск выклікаў на паядынак Цукерберга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.