"Камволь" пачынае шыць касцюмы а-ля Hugo Boss за 900 рублёў

"Камволь" пачынае шыць касцюмы а-ля Hugo Boss за 900 рублёў

ААТ "Камволь" збіраецца заваяваць еўрапейскі рынак не толькі тканінамі, але і гатовымі касцюмамі, піша газета "Белорусы и рынок". Прадпрыемства ўжо зарэгістравала ўласны гандлёвы знак і плануе стварыць уласную сетку крамаў.

Па словах гендырэктара камібіната Анатоля Суботкі, на "Камволі" мяркуюць шыць касцюмы элітнага класа. 

"Будзем вырабляць пад сваёй маркай мужчынскія касцюмы, і не такія, якія вы можаце бачыць у сталічных універмагах, вырабленыя іншымі беларускімі прадпрыемствамі. Напаўняльнасць нашага брэнду, яго палітыка — параўнанне з ручной зборкай машыны элітнага класа. "Поршэ", напрыклад. Плюс дызайн-цэнтр будзе аказваць паслугі па індывідуальным пашыве", — падзяліўся падрабязнасцямі гендырэктар.

Суботка запэўнівае, што па якасці гэтыя касцюмы будуць супастаўныя з Hugo Boss, якія прадаюцца ў Лондане за 700 фунтаў. Але паколькі тканіна для іх будзе каштаваць танней, то і самі беларускія касцюмы будуць каштаваць каля 900 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі