Канцлер Германіі апублікаваў фота з павязкай на воку

Олаф Шольц пасля прабежкі / фота з яго Інстаграм-акаўнту 

Олаф Шольц пасля прабежкі / фота з яго Інстаграм-акаўнту  / Інстаграм-акаўнт Олафа Шольца

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц апублікаваў у Інстаграме фатаздымак з дрампінамі на твары і чорнай павязкай на правым воку.

Траўму палітык атрымаў, калі паваліўся падчас прабежкі.

Пад фатаздымкам кіраўнік нямецкага ўраду пажартаваў, што чакае мемы пра сябе, і дадаў: "Выглядае горш, чым ёсць насамрэч".

Шольц спатыкнуўся і паваліўся падчас прабежкі ў Патсдаме напрыканцы мінулага тыдня. У нядзелю, 3 верасня, яму давялося праз гэта адмяніць афіцыйны візіт у Гесэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі