Каранік чакае, што другая хваля каранавіруса будзе "менш маштабнай"
Былы міністр аховы здароўя Беларусі, а цяпер старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік чакае, што другая хваля каранавіруса ў нашай краіне будзе "менш маштабнай". Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ. Каранік па-ранейшаму лічыць, што ўсё рабілася правільна: "Мы ад пачатку казалі пра тое, што каранцін сваю эфектыўнасць не даказаў".
Чаму Уладзімір Каранік думае, што другая хваля каранавіруса не так небяспечная, як першая? Таму што "у грамадстве сфармавалася імунная праслойка" з людзей, якія ўжо перахварэлі. Паводле афіцыйных звестак, такіх больш за 70 тысяч чалавек. На 13 верасня памерлі 750 чалавек. Аднак даныя ААН паказваюць, што ў Беларусі ў красавіку-чэрвені 2020-га памерла на 5600 больш чалавек, чым летась. Каментароў Мінаховы здароўя пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.