Караткевіч і Гайдукевіч падалі ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі
Таццяна Караткевіч і Сяргей Гайдукевіч падалі ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляецца на сайце ЦВК.
Прэтэндэнты ў кандыдаты павінны падаць дакументы для рэгістрацыі да 5 верасня. Цэнтрвыбаркам павінен зарэгістраваць палітыкаў кандыдатамі ў прэзідэны да 10 верасня.
Нагадаем, што паводле афіцыйных звестак, за Аляксандра Лукашэнку пададзена 1 млн 753 тыс. 380 сапраўдных подпісаў, за Мікалая Улаховіча — 149 819, за Сяргея Гайдукевіча — 139 877, за Таццяну Караткевіч — 105 278. У ініцыятыўнай групы Віктара Цярэшчанкі сапраўднымі было прызнана 6699 подпісаў.
Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года.
Фота: sputnik.by