Кароль Свазіленда перайменаваў краіну
Паўднёваафрыканскае каралеўства Свазіленд памяняла назву і будзе называцца Каралеўства Эсваціні. Такое рашэнне прыняў кароль Мсваці III, паведамляе БЕЛТА.
Перайменаванне ён патлумачыў тым, што раней узнікала блытаніна праз падабенства англійскіх назваў Свазіленда (Swaziland) і Швейцарыі (Switzerland).
Мсваці ІІІ распавёў: "Кожны раз, калі мы выязджаем за мяжу, людзі думаюць, што мы са Швейцарыі".
Адзначаецца, што Каралеўства Эсваціні (Kingdom of eSwatini) — гэта гістарычная назва, у перакладзе з мясцовай мовы сваці яна азначае "Зямля свазі".