Кароль Вялікабрытаніі пачаў лячыцца ад ракавай пухліны
Кароль Карл III
Букінгемскі палац паведаміў, што кароль Карл III лечыцца ад ракавай пухліны.
Як адзначае Бі-бі-Сі, на час лячэння кароль па-ранейшаму будзе выконваць цырыманіяльныя абавязкі, але ад публічных мерапрыемстваў устрымаецца.
Раней хадзілі чуткі, быццам у Карла III выявілі рак прастаты. Прадстаўнік Букінгемскага палаца рашуча абверг іх, але не ўдакладніў, на які менавіта рак хварэе кароль.
У заяве палаца падкрэсліваецца, што Карл III пазітыўна настроены ў дачыненні да свайго лячэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.