Кароткачасовыя дажджы і замаразкі. Надвор'е ў Беларусі 30 верасня

Надвор'е ў Мінску

Надвор'е ў Мінску / Еўрарадыё

Кароткачасовыя дажджы і замаразкі чакаюцца ў Беларусі 30 верасня. У Віцебскай вобласці слупкі тэрмометраў апусцяцца ўночы да -2 градусаў па Цэльсіі.

Зрэшты, так холадна будзе не ўсюды. У сярэднім тэмпература ўночы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс +7..+10 градусаў. Удзень будзе цяплей — ад +10 да +16 градусаў.

У панядзелак, 30 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Мінску 30 верасня абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ападкаў не прадбачыцца. Уночы тэмпература ўпадзе да +4°C, а ўдзень паднімецца да +14°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі