Карпянкоў — пра апазіцыю: знойдзем і зачысцім без тэрміну даўнасці

Карпянкоў — пра апазіцыю: знойдзем і зачысцім без тэрміну даўнасці

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў лічыць, што беларуская апазіцыя радыкалізавалася і знаходзіцца ў адным шэрагу з міжнароднымі тэрарыстамі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Рыгору Азаронку на тэлеканале СТБ. 

Па яго словах, барацьба будзе ісці так, як праходзяць контртэрарыстычныя аперацыі. "Як толькі паступіць загад — дзе б яны ні знаходзіліся, без тэрміну даўнасці — мы іх знойдзем, і мы іх зачысцім", — сказаў Карпянкоў. 

Ён патлумачыў, што пераследаваць будуць не толькі апазіцыянераў, але і іх сем'і: "Мы нагадваем нашай ілжывай крыважэрнай апазіцыі пра тое, што мы іх ведаем усіх. Ведаем, дзе яны знаходзяцца, з кім яны маюць зносіны, якая ў іх нерухомасць, дзе знаходзяцца іх сем'і. Яны вельмі любяць нам нагадваць пра нашы сем'і і будаваць усе свае пагрозы ў адносінах да нас праз нашых жонак і дзяцей. Я ні на што не намякаю, але калі паступіць загад альбо хто-небудзь з іх што-небудзь зробіць у адносінах да кіраўніка дзяржавы, да членаў яго сям'і, да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, да жонак і дзяцей нашых супрацоўнікаў, наша рэакцыя будзе вокамгненная і ўдар будзе скрышальны. І ён будзе сіметрычны абсалютна ва ўсіх планах і задумах, якія мела апазіцыя. Мы іх знойдзем і зачысцім. І няхай яны ведаюць, што адплата непазбежная".

Раней Карпянкоў праславіўся тым, што называў праціўнікаў Лукашэнкі "востракапытнымі". Вядомасць набыў яго выступ, зліты ў інтэрнэт, дзе Карпянкоў расказваў, што пад Івацэвічамі рыхтаваўся канцлагер для затрыманых апазіцыянераў, і распавядаў падрабязнасці забойства Аляксандра Тарайкоўскага.

Падчас асноўнай хвалі пратэстаў лета-восені 2020-га Карпянкоў узначальвакў ГУБАЗіК. Ён уласнаручны выбіў вітрыну кавярні ў цэнтры Мінска, куды схаваліся падчас разгону ўдзельнікі пратэстаў. Гэта была адзіная разбітая вітрына за ўвесь час пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі