Казахстан, Таджыкістан і Малдова не знайшлі шкоды ў цукерках Roshen
Улады Казахстана і Малдовы ў панядзелак пацвердзілі высокую якасць цукерак украінскай карпарацыі Roshen.
Раней улады Таджыкістана таксама паведамілі пра тое, што ўкраінскія цукеркі Roshen адпавядаюць усім патрабаванням, перадае РБК.
У сваю чаргу, украінскія ўлады заявілі, што пачалі кансультацыі з расійскімі ўладамі з нагоды забароны на ўвоз цукерак карпарацыі Roshen.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію кандытарскіх вырабаў украінскай кампаніі Roshen. Прычынай называлася неадпаведнасць патрабаванням да якасці. Па інфармацыі ведамства, у малочным шакаладзе "Рашэн" выяўлены бензапірэн, які мае канцэрагенныя якасці.
Фота з сацыяльных сетак