Керы: Спецслужбы Расіі маюць дачыненне да беспарадкаў ва Украіне

Джон Керы перакананы, што беспарадкі ў Данецку, Луганску, Харкаве арганізоўвалі расійскія спецслужбы. Паводле яго словаў, цяпер Масква можа чакаць з боку Злучаных Штатаў больш жорсткія санкцыі.



Яны могуць закрануць энергетыку, здабычу выкапняў і банкаўскую сферу, інфармуе ВВС.



Дзяржсакратар ЗША таксама адзначыў, што дзеянні Расіі на ўсходзе Украіны могуць стаць "штучнай падставай" для ўварвання расійскіх войскаў, як гэта было ў Крыме.



Паведамляецца, што наступная сустрэча па "ўкраінскім пытанні" Джона Керы і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова прызначаная на наступны тыдзень.

 

Масква адгукнулася на прапанову ЗША пра перамовы з Кіевам
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі