Кіраўніцтва Мытнага камітэта: Сабак-наркаманаў у нас няма
Мытнікі расказалі, як рыхтуюць сабак для пошукаў наркотыкаў, выбухоўкі і зброі.
Па словах начальніка ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Мытнага камітэта Паўла Лабачова, сваіх сабак беларускія мытнікі рыхтуюць наступным чынам:
“Бярэцца цацка сабакі з адмысловым пахам — наркотыкаў, зброі, выбухоўкі — і сабаку рыхтуюць вось па ёй акурат. Кожны сабака прывучваецца да аднаго канкрэтнага паху, ён не можа працаваць па двух… Наркотыкі мы сваім сабакам не даем, і, наколькі я ведаю, ніхто ў свеце так сабак не рыхтуе”.
Павел Лабачоў таксама расказаў, што сабакі працуюць у Мытным камітэце каля 5-7 гадоў. Пасля іх “выхаду на пенсію”, сабак часта забіраюць дадому супрацоўнікі мытні.
Фота — adt.by