Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей наведае Кіеў
Візіт разлічаны на чатыры дні.
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей наведае Украіну з 12 па 16 жніўня, паведамляе прэс-служба ўкраінскага ўраду.
У рамках свайго візіту Макей сустрэнецца са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным. Пасля сустрэчы, якая адбудзецца 12 жніўня, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў адкажуць на пытанні журналістаў.
Афіцыйныя кантакты прадстаўнікоў урадаў Беларусі і Украіны адбываюцца досыць рэдка, як і сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краін. Аднак сёлета такія сустрэчы крыху пачасціліся, напрыклад, 23-24 ліпеня ў Чарнігаве адбылося паседжанне ўкраінска-беларускай міжурадавай камісіі ў пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Фота: Bymedia