Кіроўца квадрацыкла на Лідчыне ўцякаў ад ДАІ праз лес

Кіроўца квадрацыкла на Лідчыне ўцякаў ад ДАІ праз лес

У лесе скончылася для супрацоўнікаў ДАІ Лідскага раёна пагоня за квадрацыклам, паведамляе сайт gaigrodno.by

Здарэнне адбылося днямі ў Бярозаўцы. Інспектары ДАІ заўважылі на вуліцы Чапаева квадрацыкл і далі яму сігнал спыніцца. Аднак кіроўца, які не меў права рухацца па дарозе агульнага карыстання, не падпарадкаваўся і паспрабаваў уцячы.

Пагоня за ім рухалася спярша па населеным пункце, а потым — па лясным масіве. Там мотаўсюдыход паламаўся. Паколькі транспарт не меў ідэнтыфікацыйнага нумара, яго даставілі на штрафстаянку. 

На кіроўцу пачалі адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі