Кіроўца, які наехаў на школьніцу пад Маладзечнам: “Каля машыны нікога не бачыў”

Кіроўца, які наехаў на школьніцу пад Маладзечнам: “Каля машыны нікога не бачыў”

Кіроўца, які напрыканцы верасня здзейсніў наезд на 13-гадовую школьніцу Вікторыю Папчэню, у судзе прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння ў бацькоў. Ён сцвярджае, што нікога не бачыў за машынай, перадае з суда “Рэгіянальная газета”.

“Я пасігналіў і пачаў рухацца, трэба было ад'ехаць метраў 80. Ехаць трэба было заднім ходам, каб не таптаць грады з бульбай. Назіраў у люстэркі задняга віду. Людзей было шмат на полі, але каля машыны нікога не бачыў. Я ад'ехаў, да мяне падбеглі людзі і сказалі, што я наехаў на чалавека. Раскайваюся ў здзейсненым", — паведаміў кіроўца падчас суда.

29 верасня падчас уборкі бульбы пад Маладзечнам загінула 13-гадовая школьніца Вікторыя Папчэня. Раней суд адхіліў пазоў бацькі дзяўчынкі, каб прызналі факт працоўных адносінаў. 21 снежня пачаўся суд над кіроўцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі