Кітай аднаўляе выдачу турыстычных віз

Вялікая кітайская сцяна / pixabay.com
Вялікая кітайская сцяна / pixabay.com

Улады Кітая прынялі рашэнне аднавіць з 15 сакавіка выдачу віз замежнікам, паведамляе консульскі дэпартамент МЗС КНР. Уезд замежнікаў у Кітай быў абмежаваны ў сакавіку 2020 года праз пандэмію каранавіруса.

Акрамя таго, з 15 сакавіка можна будзе ўехаць у Кітай па раней выдадзеных візах, калі тэрмін іх дзеяння яшчэ не скончыўся. Таксама прынятае рашэнне аднавіць палітыку бязвізавага ўезду на Хайнань, у Шанхай (для пасажыраў круізных лайнераў), а таксама правінцыю Гуандун (для груп замежнікаў, якія ўязджаюць з Ганконга і Макаа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі