Кітайскія СМІ: Расійскай пагрозы не будзе яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў
"На працягу доўгага часу Поўнач ціснула на Кітай, ледзь даючы нам дыхаць".
Кітайскія СМІ актыўна абмяркоўваюць сітуацыю вакол Крыма. Яны адзначаюць, што некаторыя кітайцы занепакоеныя "ўзвышэннем Масквы" і баяцца з'яўлення "царскай Расіі ці Савецкага Саюза", што магло б стаць для Кітая "новым геапалітычным кашмарам".
У той жа час кітайскія СМІ звяртаюць увагу на тое, што ў грамадстве пануе не толькі насцярога ў адносінах да Расіі. Частка кітайцаў "высока ацэньваюць энэргічны адпор, які Пуцін даў заходнім краінам" і спадзяюцца, што гэта дапаможа знізіць "стратэгічны ціск", які заходнія дзяржавы аказваюць на Пекін. Гэтая частка кітайскага грамадства перакананая: Кітай выступае за шматпалярны свет, таму моцная Расія добра інтэгруецца ў гэтую карціну свету. Гэта лепш, чым мець справу толькі з ЗША, мяркуюць у Пекіне.
Кітайскія аналітыкі прагназуюць, што нагоды для трывогі няма — Расія не будзе ў бліжэйшыя некалькі дзясяткаў гадоў уяўляць стратэгічнай пагрозы для Кітая.
Фота — ria.ru