Кнігу Максіма Знака ў Берліне прэзентавала набеліянтка Герта Мюлер

Кнігі беларускіх аўтараў у Германіі / t.me/dw_belarus
Кнігі беларускіх аўтараў у Германіі / t.me/dw_belarus

У берлінскім тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэзентацыя кнігі "Зэкаменрон" беларускага палітвязня Максіма Знака, перадае DW.

Апавяданні пра беларускую турму са сцэны цэлую гадзіну чытала нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Герта Мюлер.

Адзін з перакладчыкаў кнігі, гісторык Фолькер Вайксель мяркуе, што Знак можа стаць заснавальнікам новага напрамку турэмнай прозы.

Як адзначыла Герта Мюлер, апавяданні Знака поўняцца гумарам, неабходным для выжывання ў цяжкіх умовах. "Гумар — апошняе, што застаецца, калі ў цябе забіраюць усё астатняе", — кажа набеліянтка.

Як распавядала Еўрарадыё, кніга Знака "Зэкамерон" у англійскім перакладзе нядаўна была адзначаная прэміяй Англійскага ПЭН-клуба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі