Колькасць навуковых работ з плагіятам у Беларусі вырасла ў тры разы
У шасці дысертацыях выявілі плагіят
У Беларусі становіцца больш дысертацый з плагіятам, пададзеных на абарону ў Вышэйшую атэстацыйную камісію (ВАК). Пра гэта заявіў старшыня ВАК Аляксандр Гучок, перадае "Позірк".
Як правіла, ВАК адхіляе ў год адну-дзве працы з прыкметамі плагіяту. А 2023-м такіх дысертацый было ажно шэсць. Камісія зняла іх з разгляду "для далейшай дапрацоўкі".
Тры з гэтых дысертацый былі доктарскія. Камісія выявіла ў іх факты "некарэктнага запазычання матэрыялаў, якія належаць іншым аўтарам".
Дарэчы, у 2022 годзе ўпершыню за некалькі гадоў не склікалі камісію па фактах плагіяту, фальсіфікацыі і падробкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.