Колькасць палітвязняў у Беларусі расце
1443 чалавекі ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 8 чалавек. Гэта Руслан Сінкевіч, Дзмітрый Мядзведскі, Юрый Трапачоў, Сяргей Рабцаў, Артур Пядзько, Сяргей Нялепка, Аляксандр Дураеў, Уладзіслаў Савін. Гэтых людзей затрымалі альбо ўжо судзілі паводле так званых "пратэстных" артыкулаў — за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразу або паклёп на Лукашэнку, за перадачу звестак у пратэстныя Telegram-каналы, заклікі да санкцый і іншых.
"Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы пра існаванне ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных. Судовыя рашэнні прынятыя з палітычных матываў у парушэнне асноватворных прынцыпаў справядлівага правасуддзя", кажуць праваабаронцы.
Палітвязнямі ў Беларусі зараз прызнаныя 1443 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.