Колькасць палітвязняў у Беларусі зноў набліжаецца да паўтары тысячы
У Беларусі 1484 палітычных зняволеных
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Гэта — Уладзімір Раманоўскі, Дзмітрый Пашын, Наталля Маркушэнка, Вадзім Гусеў, Алег Кекух, Яўген Шулюк, Кацярына Джыг, Валерый Тацын, Аляксандр Смірноў, Ігар Неміровіч і Аляксандр Кандрацьеў. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. Амаль усе яны асуджаны за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі ці за "паклёп" на яго, некаторыя — за "абразу" прадстаўніка ўлады, за сарваныя чырвона-зялёныя сцягі.
Напярэдадні палітвязнямі было прызнана 22 чалавекі. На сённяшні дзень у РБ налічваецца 1484 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.