Колькасць работнікаў у Беларусі за год зменшылася больш як на 43 тысячы — BELPOL

У Беларусі змяншаецца колькасць работнікаў, ілюстрацыйнае фота / sb.by
Сярэдняспісачная колькасць работнікаў у Беларусі ў 2024 годзе ў параўнанні з 2023-м зменшылася на 43 тысячы чалавек. Такую статыстыку паведамляе BELPOL, спасылаючыся на атрыманыя дакументы.
Найбольшае скарачэнне работнікаў зафіксаванае ў транспартнай сферы, сельскай гаспадарцы, рознічным гандлі, адукацыі ды прамысловасці. Агулам па краіне суадносіны прынятых і звольненых работнікаў склалі 94% — гэта значыць, што на працу прымаюць менш людзей, чым звальняюць.
Асабліва складаная сітуацыя ў рэгіёнах: там працу знайсці бюольш цяжка, чым у Мінску і абласных цэнтрах.
У 2023 годзе Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, прааналізаваўшы сітуацыю, уключыла 23 раёны Беларусі у лік "праблемных" тэрыторый — гэта амаль кожны пяты (19,5%) з 118 раёнаў краіны. У 2024- падчас такога ж аналізу ў лік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ўвайшлі ўжо 46 раёнаў (39%) — удвая болей, чым летась.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.