Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Беларусі дасягнула 90 тысяч
У Беларусі працягвае расці колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам. За апошнія суткі іх дадалося 738 (напярэдадні было +733). Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што за ўвесь перыяд зарэгістравана 90 380 выпадкаў заражэння.
Памерлі, як і напярэдадні, 4 чалавекі. Агульная колькасць ахвяр складае 945 чалавек.
З бальніц выпісана 81,5 тысячы чалавек. Агулам праведзена 2,2 млн тэстаў на каранавірус (+26 769 за апошнія суткі, у папярэдні дзень — 23,5 тысячы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.