Колькі разоў кіраўнік дзяржавы браўся за перавыхаванне дармаедаў

"Як мне дакладваюць, каля 500 тысяч нашых грамадзян не задзейнічаныя ў эканоміцы краіны. Няхай 100 тысяч — гэта хатнія гаспадыні і тыя, хто працуе на ўласным падворку. А 400 тысяч чым займаюцца? За чый кошт жывуць?" — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

"Прыйшоў час спыняць гэта ўтрыманства, 400 тысяч мусяць быць уцягнутыя імем рэвалюцыі ў працу. Трэба прымусіць гэтых людзей працаваць і спыніць раздаваць бясплатна даброты тым, хто не працуе", — падкрэслівае Лукашэнка.

Аказваецца, гэта амаль перадвыбарнае абяцанне Лукашэнкі, упершыню агучанае ў кастрычніку 2010 года падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ:

"Не выключаю, што пасля выбараў давядзецца, як у савецкія часы, прымаць меры, каб людзі працавалі, падымаць дысцыпліну".

Праз год пасля выбараў Лукашэнка ўзяўся за гастарбайтараў, якія па яго меркаванні, таксама дармаеды, бо… не плацяць падаткаў.

"Не нясеш сацыяльную нагрузку, дзяржаве не дапамагаеш, давай хоць за камуналку і за медабслугоўванне заплаці. Мы павінны гэтым летунам сказаць: паехаў ты неарганізавана зарабляць у іншую дзяржаву і ў краіну грошы не прыносіш. Едзь, але камунальныя паслугі 100% сям’я аплачвае!”

У 2012 годзе Аляксандр Лукашэнка анансуе будучую адказнасць за дармаедства:

"Мы спытаем кожнага, хто не працуе, чаму ён не працуе. Думаю, мы гэты рычаг задзейнічаем — кожны павінен працаваць!".

У ліпені 2013 года прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч ўпершыню прапануе увесці падатак на дармаедства. Тады ж высвятляецца, што ў Беларусі 400 тысяч чалавек не працуюць і не прыносяць карысці дзяржаве. У прэсе нават прасочваецца дакумент — праект указа, пра падатак на дармаедства ў памеры 20 базавых велічынь з 2015 года.

І канешне наказанне за гэта прапанаваў і віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.

"Прапрацоўваем такую магчымасць — індывідуальная сацыяльная картка. Вось прыходзіш ты, да прыкладу, у паліклініку, уводзіш яе ў тэрмінал — на экране адразу ж бачна, што ў апошні год ні ты, ні за цябе ніхто не плаціў у Фонд сацыяльнай абароны. Атрымаеш, вядома, медыцынскую дапамогу, але за асобную плату. Хіба гэта не справядліва? Справядліва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі