Кожныя паўгода Лукашэнка хоча ладзіць "нарады ў вярхах"
З такой заявай кіраўнік дзяржавы выступіў напярэдадні заўтрашняй нарады.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, у Беларусі неабходна рэгулярна праводзіць буйныя нарады рэспубліканскага ўзроўня для пастаноўкі прыярытэтных задач перад кіраўнічымі кадрамі.
Лукашэнка прымаў з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова і старшыню Камітэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона. Асноўнай тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка да рэспубліканскай нарады па рашэнні праблемных пытанняў у будаўнічай галіне. Яно пройдзе 10 снежня.
Лукашэнка адзначыў, што на нарадзе будзе прысутнічаць уся кіраўнічая вертыкаль выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады. Такое мерапрыемства ўпершыню пройдзе ў Палацы Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы выказаў шэраг крытычных заўваг да зместу падрыхтаванага для яго дакладу. "Павінен сказаць, што я ўважліва паглядзеў гэту пісаніну — інструкцыя з усхваленнем нейкай групы Кабякова. На кожнай старонцы спасылка па пяць разоў на працу групы і яе вялікую плённасць, яе парады. Па-першае, гэта не справа прэзідэнта ўхваляць і падтрымліваць, хай нават і вельмі эфектыўную групу. Па-другое, мы яшчэ паглядзім эфектыўнасць яе працы", — заявіў Лукашэнка.
Фота — БЕЛТА