Краіны ЕС запусцілі механізм санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі
Пастаянныя прадстаўнікі 27 краін Еўрасаюза на паседжанні ў пятніцу ў Брусэлі запусцілі механізм падрыхтоўкі рашэння пра ўжыванне санкцый у дачыненні да ўлад Беларусі.
Пра гэта паведаміла крыніца ў Радзе Еўрасаюза, перадае агенцтва РИА Новости.
"Яны далі сігнал пачаць унутраную працу па гэтым пытанні", - сказала суразмоўца агенцтва.
Паводле яе слоў , палітычнае рашэнне адносна ўжывання санкцый будзе прынята падчас першай планавай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза прызначанай на 31 студзеня.
Па дадзеных з дыпламатычных крыніц, спіс беларускіх афіцыйных асоб, у дачыненні да якіх Еўрасаюз мае намер ужыць санкцыі, можа быць пашыраны да больш сотні чалавек.
Разам з тым, суразмоўца адзначыла, што сярод дэлегацый краін Еўрасаюза ёсць розныя пункты гледжання. У прыватнасці, некаторыя краіны ЕС выступаюць за "ўзважаны падыход" у дачыненні да Беларусі, каб не разбурыць тыя пазітыўныя напрацоўкі, якія былі дасягнуты раней у палітыцы збліжэння Беларусі з Еўрасаюзам.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, Італія выступіла супраць прапановы ўвесці санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і іншых беларускіх чыноўнікаў. Гаворка ідзе пра забарону на ўезд у краіны-сябры Еўрасаюза для кіраўніцтва Беларусі.
"Італія - самы ўстойлівы ў Еўрасаюзе праціўнік уводзін санкцый. Аднак апроч іх ёсць Іспанія, Партугалія, якія таксама ставяцца да гэтага пытання з вялікай асцярожнасцю, - паведаміла брусэльскае выданне EUOBSERVER. - Нямеччына, Польшча, Швецыя і Вялікабрытанія, наадварот, кажуць: "Мы вельмі імкнуліся весці дыялог з Беларуссю, але зараз нам варта рэагаваць жорстка".
Удзельнікі нарады сышліся на трох прыярытэтных задачах: вызваліць палітвязняў, падтрымаць грамадзянскую супольнасць і пераканацца ў тым, што вінаватыя ў злачынствах будуць пакараны. Аднак адзінства ў метадах і сродках дасягнення гэтых мэт сярод удзельнікаў дыскусіі не было.